Беларускі саюз архітэктараў падвёў вынікі XX Рэспубліканскага конкурсу на лепшы архітэктурны твор.
Узнагароды за 1 і 2 месца ў раздзеле "Праект" у намінацыі "Інтэр'еры будынкаў і збудаванняў" дасталіся ААТ "Мінскметрапраект" за распрацоўку праектаў станцый трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна "Пераспа" і "Парк Дружбы Народаў".