7 снежня 2021 года ў Маскве адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця станцыі метро "Давыдкава". Гэта ўжо шостая па ліку станцыя Маскоўскага метрапалітэна, якую спраектавала ААТ "Мінскметрапраект".
Станцыя "Давыдкава" знаходзіцца на заходнім участку Вялікай кальцавой лініі ў раёне Ачакава-Мацвееўскае паміж станцыямі "Амінеўская шаша" і "Кунцаўская". Каляровае рашэнне спалучае ў сабе белы, сіні, аранжавы і шэры колеры - колеры сімволікі МНС Расіі. У афармленні наземнага павільёна, эскалатарнага спуску і падземнай часткі станцыі гарманічна размясціліся выявы працы ратавальнікаў, выкананыя ў розных тэхніках: друк па шкле, пано і барэльефы з архітэктурнага бетону. Станцыя складаецца з двух вестыбюляў з 7 эскалатарамі. Вышыня столяў дасягае 6 метраў, а даўжыня - 208 метраў.
У працэсе праектавання ўдалося вырашыць пастаўленую заказчыкам задачу: пры нязменна высокай якасці і найбольшай эфектыўнасці будаўніцтва максімальна мінімізаваць яго кошт. Праца інжынераў ААТ "Мінскметрапраект" атрымаў высокую ацэнку з боку Урада Масквы.